У рамках дзяржаўнай праграмы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва да Дня зберажэнняў Беларусбанк правёў па ўсёй рэспубліцы шэраг мерапрыемстваў з кліентамі розных сацыяльных груп: пенсіянерамі, школьнікамі, работнікамі прадпрыемстваў. Усяго праведзена больш за 200 мерапрыемстваў з удзелам каля 6 тысяч чалавек.
Таксама на працягу тыдня з 25 па 31 кастрычніка ўсе жадаючыя маглі прайсці віртуальны тэматычны квэст на сайце банка. Удзельнікамі сталі амаль 50 тысяч чалавек. Пяцьдзясят з іх атрымалі магчымасць адправіцца ў музейна-камунікатыўны цэнтр банка і наведаць займальную экскурсію з уручэннем сувеніраў.
Аналагічную прапанову атрымалі кліенты, якія адкрылі анлайн-ўклад у Дзень зберажэнняў. Адным з іх стаў малады хлопец Ягор:
— Кліентам Беларусбанка з’яўляюся больш за пяць гадоў дакладна. Стаў трымальнікам карткі яшчэ ва ўніверсітэце, атрымліваў на яе стыпендыю. Выйграў экскурсію, таму што адкрыў рублёвы ўклад у Дзень зберажэнняў. Цікава было паслухаць, як банк развіваўся на працягу 100 гадоў, як мяняліся грошы. Здзівіўся, калі даведаўся, што банк працаваў нават у ваенныя часы.
Таксама наведвальнікі музейна-камунікацыйнага цэнтра адзначылі важнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца банкам па фінансавай граматнасці, і праявілі цікавасць да яго сучаснай гісторыі.
Даведка:
У Беларусі 31 кастрычніка адзначаюць Міжнародны дзень зберажэнняў. Мэта ўсіх прымеркаваных да гэтага дня актыўнасцей — прыцягненне ўвагі насельніцтва да важнасці зберажэнняў, данясенне даступнай інфармацыі аб правілах і відах зберажэнняў, павышэнне даверу да фінансавых паслуг. Штогод па гэтым напрамку Беларусбанк праводзіць сустрэчы, гутаркі, круглыя сталы, прэзентацыі, дні кліента ў арганізацыях і на прадпрыемствах, дні адчыненых дзвярэй, а таксама сумесныя мерапрыемствы з установамі адукацыі.
Аддзел камунікацый і рэкламы