Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2023

Беларусбанк уводзіць спецпрапанову для жанчын-прадпрымальніц

З 1 лістапада па 31 снежня Беларусбанк запускае спецыяльную прапанову для жанчын-прадпрымальніц «Бізнес-Брыльянт».

У рамках яе можна атрымаць мікракрэдыт на мэты бягучай або фінансавай дзейнасці з працэнтнай стаўкай:

  • у беларускіх рублях – ад 5,5% гадавых;
  • у кітайскіх юанях – ад 7,5% гадавых;
  • у расійскіх рублях – ад 17,5% гадавых.

Спецыяльнай прапановай могуць скарыстацца наступныя суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва:

  • жанчыны-індывідуальныя прадпрымальнікі;
  • юрыдычныя асобы, у якіх уласнікам з’яўляецца жанчына або аднаму / некалькім удзельнікам-жанчынам належыць доля ў статутным фондзе ў памеры 25% і больш.

Больш падрабязна аб прапанове – тут.