Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2023

У Беларусбанку з’явілася новая праграма медыцынскага страхавання «Ахова здароўя»

З 1 лістапада ў аддзяленнях Беларусбанка даступна паслуга добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў «Ахова здароўя».

Страхавая праграма дае магчымасць аператыўна, з камфортам і ў зручны час атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў неабходным аб’ёме ў розных установах аховы здароўя па ўсёй краіне, а таксама пазбягаць непрадбачаных выдаткаў на лячэнне.

«Ахова здароўя» – гэта прадукт для тых, хто хоча сачыць за станам свайго арганізма, у кароткія тэрміны праводзіць яго паўнавартасны чэкап і неадкладна прыступаць да барацьбы з хваробамі, клапаціцца пра дабрабыт і добрае самаадчуванне пажылых сваякоў, хутка афармляць даведкі для наведвальнікаў дзіцячых садкоў, школьнікаў або студэнтаў і вырашаць многія іншыя пытанні.

Страхоўка «Ахова здароўя» прадстаўлена ў двух варыянтах: «Класіка» і «Дыспансерызацыя плюс».

Праграма «Ахова здароўя»

Варыянт страхавання

Апісанне

Страхавы ўзнос

«Класіка»

Прадугледжвае арганізацыю і аплату медыцынскіх паслуг для застрахаванай асобы ў сувязі з раптоўным пагаршэннем здароўя, няшчасным выпадкам, хранічным захворваннем або яго абвастрэннем (страхавое пакрыццё пашыранае)

480 рублёў

«Дыспансерызацыя плюс»

Дадаткова да асноўнай праграмы страхавання (страхавое пакрыццё стандартнае) прадугледжвае арганізацыю і аплату дыспансерызацыі – медыцынскага агляду з мэтай выяўлення захворванняў, якія праходзяць бессімптомна.

540 рублёў (для дарослых)

660 рублёў (для дзяцей да 18 гадоў)

Па дагаворы «Ахова здароўя» могуць быць застрахаваны грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 1 месяца, грамадзяне краін СНД, якія дасягнулі 3 гадоў, а таксама грамадзяне іншых дзяржаў і асобы без грамадзянства з 15 да 70 гадоў уключна. Страхоўка афармляецца на 1 год і дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах страхавання па праграме «Ахова здароўя»  вы можаце азнаёміцца ў аддзяленнях банка, на сайце belarusbank.by або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!