Навіны банка і прэс-рэлізы
31.10.2023

У Палескім універсітэце адкрылася брэндзіраваная аўдыторыя Беларусбанка

image001

Падзея стала прыемным сюрпрызам для выкладчыкаў і студэнтаў. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел рэктар універсітэта Валерый Дунай і прадстаўнікі Беларусбанка: намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення № 100 Уладзімір Меша. У прывітальным слове рэктар ВНУ падзякаваў гасцям за шматгадовае супрацоўніцтва і аказваемую  падтрымку.

image002

image003

Дарэчы, Беларусбанк з’яўляецца даўнім партнёрам універсітэта. Сёння ва ўстановах банка па ўсёй краіне працуе амаль 800 яго выпускнікоў.

Адкрыццё нашай брэндзіраванай аўдыторыі ў сценах Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта – гэта лагічны працяг шматгадовых цесных адносін, якія склаліся паміж банкам і ВНУ, а таксама яркі прыклад іх высокай выніковасці, — адзначыла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна.

З адкрыццём брэндзіраванай аўдыторыі Беларусбанка ў студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта стане яшчэ больш кропак судакранання з найбуйнейшай фінансавай установай краіны. Упэўнена, што ў юнакоў і дзяўчат істотна ўзрасце цікавасць да банка як да першага працоўнага месца. Што ж, мы не толькі заўсёды рады моладзі, але і, што галоўнае, здольныя забяспечыць ёй добры старт кар’еры, па-сапраўднаму годныя ўмовы працы і надзейныя сацыяльныя гарантыі

image004

image005

Ідэя брэндзіраваць аўдыторыю ў стылі Беларусбанка з’явілася яшчэ вясной. Для яе ўвасаблення сярод студэнтаў правялі конкурс на стварэнне праекта. У выніку на абмеркаванне было вынесена сем варыянтаў. Пераможцу вызначылі шляхам галасавання ў сацыяльных сетках – ім стаў студэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Ільшэвіч. Менавіта яго ідэя лягла ў аснову афармлення аўдыторыі.

image006

Працягам мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне банкаўскай адукацыі на Палессі, стаў круглы стол «Будучыня банкаўскай справы: лічбавая трансфармацыя, кампетэнцыі і партнёрства». У фокусе ўвагі экспертаў аказалася тэма павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў для банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі перспектывы развіцця банкаўскай сістэмы і новыя фарматы супрацоўніцтва. У абмене думкамі прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення № 100 Уладзімір Меша, кіраўнікі Нацыянальнага банка, а таксама вядучых банкаў краіны.

1

2

Завяршаючы рабочы візіт у Пінск, намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна таксама наведала гарадское аддзяленне № 121/1134 і асабіста ацаніла, як рэалізуецца праект па афармленні падраздзяленняў банка ў этнастылістыцы. Дарэчы, на сценах канкрэтна гэтага аддзялення з’явіўся сюжэт, на якім намалявана пешаходная вуліца і першы рачны вакзал. Гэтыя вобразы адсылаюць да гісторыі стварэння і развіцця Пінска.

image007

image008

image009

Аддзел камунікацый і рэкламы