14 лістапада ў Мінску ў атэлі Рэнесанс адбудзецца адно з найважнейшых мерапрыемстваў у галіне персаналу — HR-канферэнцыя «Людзі і задачы». Беларусбанк выступае генеральным партнёрам і ўдзельнікам падзеі.
На мерапрыемстве прадстаўнікі розных кампаній на сваіх прыкладах абмяркуюць асноўныя выклікі і праблемы ў галіне HR, разгледзяць і спосабы іх вырашэння.
Падрабязней аб праграме мерапрыемства і спікерах тут.
Слухачом можа стаць любы жадаючы, аднак колькасць месцаў абмежавана. Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя. Для кліентаў Беларусбанка будзе дзейнічаць спецыяльная прапанова — 25%-я скідка на ўдзел па прамакодзе. Даведацца яго можна ў паведамленнях сістэмы «Кліент-банк».
Канферэнцыя будзе карыснай прадстаўнікам розных кампаній любой формы ўласнасці для паглыблення ведаў аб практычных падыходах у працы з персаналам.
У ліку экспертаў мерапрыемства выступяць таксама прадстаўнікі Беларусбанка, якія падзеляцца вопытам фарміравання свайго HR-брэнда, яго філасофіяй і ўплывам на паспяховасць каманды, а таксама раскажуць пра сістэму навучання і развіцця персаналу ў найбуйнейшым банку краіны.
Аддзел камунікацый і рэкламы