Навіны банка і прэс-рэлізы
02.10.2023

Мабільны тэлефон з NFC і карткай Белкарт дазволіць атрымаць наяўныя грошы ў банкаматах і аддзяленнях Беларусбанка

image001

Дадатак Белкарт Pay атрымаў важнае абнаўленне. У ім рэалізаваны цэлы шэраг змяненняў і паляпшэнняў: ад дапрацоўкі інтэрфейса да ўкаранення прынцыпова новых магчымасцей для карыстальнікаў, трымальнікаў плацежных картак Белкарт.

Трымальнікі фізічных і віртуальных плацежных картак Белкарт Беларусбанка, якія выкарыстоўваюць дадатак Белкарт Pay, цяпер могуць здымаць наяўныя грошы і праглядаць баланс у банкаматах і аддзяленнях Беларусбанка.

З трымальнікаў плацежных картак Белкарт Беларусбанка, якія выкарыстоўваюць дадатак Белкарт Pay, дадатковая камісія за правядзенне аперацый зняцця наяўных грошай і прагляд баланса ў банкаматах і аддзяленнях Беларусбанка не спаганяецца, усе ўмовы правядзення аперацый з выкарыстаннем дадатку Белкарт Pay аналагічныя ўмовам правядзення аперацый з фізічнымі плацежнымі карткамі Белкарт Беларусбанка.

Аперацыі пацвярджаюцца ўводам PIN-кода плацежнай карткі (не дадатку). Для віртуальнай плацежнай карткі атрымаць PIN-код можна па запыце ў сэрвісах М-банкінг або Інтэрнэт-банкінг.

Унесены паляпшэнні ў дызайн і інтэрфейс дадатку, дабаўлена ўкладка «Лаяльнасць», прымеркаваная да рыхтуемага запуску праграмы лаяльнасці «Сфера Белкарт».

Дадатак Белкарт Pay даступны для ўстройстваў на базе аперацыйнай сістэмы Android і Harmony OS з падтрымкай NFC.

Скачаць новую версію дадатку Белкарт Pay можна ў Google Play і AppGallery.