Навіны банка і прэс-рэлізы
02.10.2023

Банк укараніў новы сэрвіс па праверцы контрагентаў

Сэрвіс даступны кліентам у мабільным дадатку M-Business Belarusbank і Інтэрнэт банку. Ён дае магчымасць бясплатна і ў рэжыме рэальнага часу атрымаць інфармацыю аб прававым статусе, плацежнай дысцыпліне і фінансавым становішчы контрагента. Гэта дазваляе хутка і ў зручным фармаце ацэньваць рызыку супрацоўніцтва.

Сэрвіс прызначаны для пошуку і праверкі суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Малдова, Кыргызскай Рэспублікі.

Каб скарыстацца сэрвісам, неабходна:

  • падключыць мабільны дадатак M-Business Belarusbank або Інтэрнэт банк для карпаратыўных кліентаў;
  • у меню націснуць кнопку «Сэрвісы банка» — «Праверка контрагента»;
  • увесці УНП або найменне контрагента.

Падрабязней аб сэрвісе.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!