У мэтах аказання крэдытнай падтрымкі суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія вырабляюць і рэалізуюць прадукцыю буйным суб’ектам гаспадарання, запушчаны новы крэдытны прадукт «Прамкааперацыя».
Атрымальнікамі крэдытнага прадукту могуць стаць індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі, малыя арганізацыі, суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва, якія вырабляюць і рэалізуюць прадукцыю суб’ектам гаспадарання з колькасцю звыш 250 чалавек.
Мэта крэдыту:
- фінансаванне выдаткаў суб’ектаў МСП на стварэнне (набыццё, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, капітальны рамонт) асноўных сродкаў і (або) фінансаванне выдаткаў суб’ектаў МСП на набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы) для іх вытворчай дзейнасці;
- фінансаванне бягучай дзейнасці.
Крэдыт «Прамкааперацыя» выдаецца за кошт рэсурсаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь у рамках рэалізацыі Праграмы фінансавай падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Валюта фінансавання: беларускія рублі.
Працэнтная стаўка: 7,5 % гадавых.
Максімальная сума фінансавання: 5,0 млн бел. руб.
Тэрмін крэдытавання за кошт гэтых рэсурсаў: да 3 гадоў.
Падрабязная інфармацыя аб крэдытным прадукце «Прамкааперацыя» тут.