Навіны банка і прэс-рэлізы
21.09.2023

Беларусбанк падарыў сталіцы арт-аб’ект «Абярэг»

image001

Мурал «Абярэг» цяпер упрыгожвае фасад шматпавярховіка па вуліцы Громава, 46 у Маскоўскім раёне Мінска. Мастацкі роспіс стаў ужо адзінаццатым арт-аб’ектам у рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні», які Беларусбанк пачаў рэалізоўваць у 2021 годзе, прымеркаваўшы да 100-гадовага юбілею.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці мурала прыняў намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Валянцін Канаплёў, а таксама вучні найбліжэйшых школ і непасрэдна жыхары дома, якія цяпер кожны дзень змогуць любавацца роспісам.

image002

image003

Як адзначыў Дзмітрый Краскоўскі, звяртаючыся да гасцей мерапрыемства, банк рэалізуе арт-праект «Традыцыі дзеля будучыні» трэці год.

Да дня нараджэння Мінска і Дня народнага адзінства ўласны манументальны роспіс атрымала сталіца, — сказаў кіраўнік. — Ключавая дэталь мастацкага роспісу — лунаючыя буслы — фальклорны сімвал і абярэг нашай Беларусі, а таксама сімвал Года міру і стварэння. Упэўнены, новы арт-аб’ект прыйдзецца па душы мінчанам і гасцям сталіцы і стане сапраўднай гарадской славутасцю, як і 10 нашых муралаў, якія ўжо ўпрыгожваюць гарады Беларусі.

image004

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў адзначыў высокую мастацкую значнасць новага арт-аб’екта, а прадстаўнік кіраўніцтва адміністрацыі раёна падзякаваў Беларусбанку за падобныя культурныя ініцыятывы, закліканыя зрабіць сталіцу яшчэ больш прыгожай, і ўручыў падзячны ліст.

image005

Ганаровымі гасцямі цырымоніі адкрыцця сталі аўтары, якія стварылі роспіс: Канстанцін Пахомчык і Георгій Лойка.

image006

Прыйшоўся па душы арт-аб’ект і жыхарам шматпавярховіка. Яны адзначылі, што цяпер дом — сапраўдная славутасць, а роспіс выдатна праглядаецца з МКАД і не можа застацца незаўважаным.

image007

Нагадаем, у рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні» ў 2021 годзе банк падарыў муралы Пінску «Шлях да мары» і Мазыру «Летуценнікі». У 2022 годзе праект прадоўжыў сваё падарожжа па гарадах Беларусі. Так з’явіліся: «Вытокі» (Полацк), «Адраджэнне» (Бабруйск), «Прастора натхнення» (Віцебск), «Насустрач світанку» (Гродна), «Каханне» (Ліда), «Нараджэнне» (Салігорск), «Бацькоўскі кут» (Магілёў), «Зямля пад белымi крыламi» (Брэст).

Праз серыю муралаў трансліруюцца сюжэты беларускай міфалогіі, гарадскіх гісторый і легенд. У рамках праекта ствараюцца работы, якія будуць матываваць сучасных беларусаў рухацца наперад, увасабляць свае мары, развіваць грамадства ў цэлым з апорай на наш багаты культурны бэкграўнд.

Кожны з арт-аб’ектаў — гэта важная гісторыя пра самае каштоўнае, пра каханне, мары, бацькоўскі дом, Радзіму.

Аддзел камунікацый і рэкламы