Навіны банка і прэс-рэлізы
21.09.2023

Банк інфармуе аб змяненні ў лінейцы ўкладаў у доларах ЗША

З 27.09.2023 прыпыняецца прыём новых і папаўненне адкрытых па 26.09.2023 некаторых тэрміновых банкаўскіх укладаў у доларах ЗША.

Размова ідзе аб наступныя дэпазітах:

  • тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Вялікія магчымасці» з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
  • тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Безадзыўны для нерэзідэнтаў» з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў;
  • тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Вялікія магчымасці анл@йн» з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў.

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы ўкладаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.