Сябры! Прыміце шчырыя віншаванні З Днём народнага адзінства!
Зараз мы з вамі стваральнікі гісторыі, бо маладое дзяржаўнае свята, а ў далейшым і традыцыі яго святкавання нам трэба будзе перадаць будучым пакаленням, каб яно стала гістарычнай асновай, якая звяжа мінулае, сучаснасць і будучыню.
Наша нацыянальная згода і адзінства грамадства павінны будавацца на маральных каштоўнасцях, выпрабаваных стагоддзямі, і якія з'яўляюцца неабходнай умовай для стабільнага і дынамічнага развіцця дзяржавы, спакойнага і мірнага жыцця нашых грамадзян.
Прыміце пажаданні моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі і аптымізму, новых поспехаў на карысць любімай Беларусі!
Ваш Беларусбанк