Навіны банка і прэс-рэлізы
12.09.2023

Трымальнікам карт UnionPay Беларусбанка цяпер даступны сэрвіс Huawei Pay

110923

У Беларусі пачала працаваць сістэма мабільных плацяжоў Huawei Pay, якая дазваляе аплачваць пакупкі смартфонам Huawei. Сэрвісам могуць скарыстацца трымальнікі картак UnionPay Беларусбанка.

Huawei Pay дзейнічае па ўсёй Беларусі. Плаціць з дапамогай гаджэта можна ў магазінах, аптэках, кафэ, рэстаранах, метро і іншых месцах з бескантактавымі тэрміналамі. Сэрвіс даступны таксама і ў іншых краінах.

Сэрвіс працуе разам з дадаткам «Кашалёк Huawei», які можна скачаць у магазіне AppGallery. Прывязка карткі да Huawei Pay займае пару хвілін, пасля чаго «пластык» пад рукой не патрэбны – дастаткова смартфона.

Транзакцыі цалкам бяспечныя. Сістэма не захоўвае рэквізіты карткі ў смартфоне і не раскрывае пры ажыццяўленні плацяжоў. Замест іх выкарыстоўваюцца токены – лічбавыя коды, якія перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе.

Для настройкі Huawei Pay на смартфоне трэба адкрыць дадатак «Кашалёк Huawei», выбраць кнопку з сімвалам «+» і прытрымлівацца інструкцый.

Пры аплаце трэба выбраць картку ў дадатку «Кашалёк Huawei», пацвердзіць аперацыю пін-кодам або біяметрыяй і паднесці ўстройства да тэрмінала. Аплата займае долі секунды. Падчас разлікаў смартфон можа быць не падключаны да інтэрнэту.

Сэрвіс Huawei Pay даступны трымальнікам картак UnionPay Беларусбанка і працуе са смартфонамі Huawei з фірменнай абалонкай EMUI 12 і старэй, а таксама падтрымкай тэхналогіі NFC.