Навіны банка і прэс-рэлізы
11.09.2023

Эканомія да 20% за пакетнае абслугоўванне з новым інструментам для бізнесу ад Беларусбанка

Беларусбанк рэалізаваў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў новы выгадны інструмент — магчымасць папярэдняй аплаты абслугоўвання за выбраны перыяд (3, 6, 9 і 12 месяцаў) па пакеце паслуг. Эканомія пры гэтым складзе 5%, 10%, 15% або 20% адпаведна.

Адзінаразовая папярэдняя аплата выбранага перыяду дазваляе:

  • атрымліваць паслугі разлікова-касавага абслугоўвання на некалькі месяцаў наперад па фіксаваным кошце;
  • планаваць агульныя выдаткі і эканоміць на банкаўскім абслугоўванні.

Бізнес, скарыстаўшыся гэтым інструментам, пацвярджае намер захаваць доўгатэрміновае супрацоўніцтва з банкам і тым самым праяўляе лаяльнасць і давер да яго.

Адзінаразовая папярэдняя аплата магчыма па наступных пакетах паслуг: «Развіццё», «Перспектыўны-10», «Перспектыўны-20», «Гандлёвы», «Актыўны», «Лідар», «Капітал», «Капітал-no limit» і «Сапраўдная падтрымка» (з 1 кастрычніка).