Навіны банка і прэс-рэлізы
17.08.2023

Беларусбанк і Visa сталі генеральнымі партнёрамі маладзёжнага фестывалю

1

У апошнія дні лета з 26 па 27 жніўня ў Нясвіжы пройдзе маладзёжны фестываль Wostrau Nesvizh Fest (@wostrau). Беларусбанк сумесна з Visa сталі яго генеральнымі партнёрамі.

Час правядзення:

26 жніўня 12:00 - 01:00;

27 жніўня 12:00 - 22:00.

Месца правядзення: Англійскі парк каля сцен Нясвіжскага замка.

Запланаваныя мерапрыемствы:

  • выступленне расійскіх і беларускіх артыстаў: Лёша Свік, Кравц, Xolidayboy, Freddy Red, гурт «Parade of Planets», Бакей, гурт «ПараЛель» і іншыя;
  • гандлёва-рамесныя і ігравыя зоны;
  • лаўнж-зоны;
  • зоны актывацый партнёраў;
  • зоны для дзяцей;
  • фотазоны;
  • фуд-корты.

Падчас правядзення фестывалю будуць дзейнічаць спецыяльныя прапановы ад генеральных партнёраў для трымальнікаў картак Visa Беларусбанка:

  • прыярытэтны ўваход;
  • скідка 10% на фудкорце па прамакодзе з дадатку Visa Extra;
  • шмат іншых сюрпрызаў ад Беларусбанка і Visa на фестывалі.

 Білеты на фестываль ужо ў продажы.

Скачвайце дадатак Visa Extra і карыстайцеся ўсімі перавагамі для карт Visa Беларусбанка на фестывалі.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!