Перш чым ісці ў банк, мы правяраем: а ці можна купіць прадукт або здзейсніць аперацыю анлайн? І з кожным годам «банк у кішэні» пашырае магчымасці. Што нельга зрабіць на сайце — тое рэальна ў інтэрнэт-банкінгу або дадатку.
У новым выпуску карпаратыўнага часопіса вы даведаецеся, як карыстацца сістэмай імгненных плацяжоў — гэта калі грошы можна перавесці па нумары тэлефона і вельмі хутка. А таксама якія змяненні банк унёс па аперацыях у банкаматах і інфакіёсках.
Калі вы сутыкаліся з праблемамі ў абменніках (напрыклад, вашы купюры не хацелі прымаць) — для вас добрыя навіны. Цяпер мяняць грошы стала прасцей дзякуючы таму, што банкі пачалі прымяняць адзіны падыход да прыкмет плацежаздольнасці купюр. Пра гэта падрабязна ў новым выпуску.
І як жа без мабільнага банкінгу — у ім столькі карысных функцый. Вы ведалі, што ў дадатку M-Belarusbank можна праглядаць разліковы лісток і ставіць напаміны пра аплату? А яшчэ выводзіць баланс сваёй карты на галоўны экран тэлефона?
Пра гэтыя і іншыя карысныя фішкі чытайце па спасылцы.
Аддзел камунікацый і рэкламы