Беларусбанк як найбуйнейшая фінансава-крэдытная ўстанова краіны традыцыйна падтрымлівае маштабныя спартыўныя мерапрыемствы. Не выключэнне II Гульні краін СНД, якія Беларусь прыме з 4 па 14 жніўня 2023 года. Банк выступіў у якасці генеральнага спонсара яркай падзеі.
Дарэчы, у 2019 годзе ў банка ўжо быў вопыт нацыянальнага партнёрства ў II Еўрапейскіх гульнях.
Канцэпцыя Гульняў краін СНД прадугледжвае правядзенне спартыўных мерапрыемстваў па 20 відах спорту ў адзінаццаці гарадах розных рэгіёнаў краіны. У пяці відах будуць спаборнічаць суперпрафесіяналы, у астатніх моладзь атрымае шанс заявіць пра сябе на міжнароднай арэне. Чакаецца, што ў гульнях прымуць удзел каля 6 тыс. чалавек (каля 4 тыс. спартсменаў, 900 трэнераў, 800 суддзяў), прычым не толькі з краін СНД, але і іншых дзяржаў. Дзякуючы правядзенню спаборніцтваў у розных кутках Беларусі, атлеты і балельшчыкі змогуць не толькі разнастаіць сваё знаходжанне ў Сінявокай, але і лепш пазнаць нашу цудоўную краіну, дакрануцца да традыцый і ацаніць адну з ключавых якасцей беларусаў — гасціннасць.
Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў пройдуць 5 і 13 жніўня. А білеты для гледачоў спаборніцтваў будуць бясплатнымі.
У банку ўпэўнены, што правядзенне такога маштабнага спартыўнага форуму ў Мінску ўмацуе аўтарытэт Беларусі на спартыўнай арэне і пацвердзіць яе рэпутацыю як дзяржавы, якая шмат увагі надае развіццю фізкультуры і здаровага ладу жыцця.
Аддзел камунікацый і рэкламы