Навіны банка і прэс-рэлізы
12.07.2023

Сустракайце новую карту «Шчодрая» з бонуснай праграмай лаяльнасці

image001

З 12 ліпеня Беларусбанк запускае новы прадукт — карту «Шчодрая». Адметнай асаблівасцю карты стане незвычайная бонусная праграма лаяльнасці ў выглядзе віртуальнага мястэчка «Шчодрае», магазіны і ўстановы якога — партнёры бонуснай праграмы. У іх трымальнік карты зможа абменьваць заробленыя балы на зніжкі, бонусы і спецыяльныя прапановы.

Карта «Шчодрая» выпускаецца на базе карткі Mastercard World з тэрмінам дзеяння да 4 гадоў. Яе можна аформіць ду рахунку ў беларускіх рублях як на фізічным носьбіце, так і ў віртуальным фармаце.

Банк разам з міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard у рамках банкаўскага прадукту «Шчодрая» стварылі новую бонусную праграму лаяльнасці, якая дазваляе атрымліваць у выглядзе балаў ад 2 да 7% ад сумы аперацый пры разліку карткай «Шчодрая» Mastercard у магазінах. Накопленыя балы можна абменьваць на выгадныя прапановы ў шырокім пераліку арганізацый-партнёраў бонуснай праграмы.

image002

Для ўдзелу ў бонуснай праграме аформіце і атрымайце картку «Шчодрая» Mastercard, зарэгіструйцеся на сайце shchodraya.by, ажыццяўляйце пакупкі ў магазінах, капіце балы і абменівайце іх на выгадныя прапановы.

У якасці дадатковых прыемных бонусаў у новы банкаўскі прадукт «Шчодрая» ўключаны:

  • зніжаны да 0,5% ад сумы памер узнагароджання за перавод сродкаў у інфакіёсках і банкаматах банка, сістэме «Інтэрнэт-банкінг», на сайце банка, з выкарыстаннем паслуг «М-банкінг», «Аўтааплата»;
  • пакет паслуг М-банкінга «Поўны»;
  • мані-бэк да 3% у арганізацый гандлю і сэрвісу — партнёраў банка;
  • праграма лаяльнасці «Моцная картка» ў рамках сэрвісу «Камплімент ад банка» ў сістэмах «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг».

Больш падрабязна пра новы банкаўскі прадукт можна даведацца тут; пра бонусную праграму лаяльнасці тут.

Сардэчна запрашаем у мястэчка «Шчодрае» з картай «Шчодрая»!