Навіны банка і прэс-рэлізы
11.07.2023

У Магілёўскім абласным упраўленні № 700 адкрылі мадэрнізаваную аперацыйную службу і музей ашчаднай справы

Урачыстае адкрыццё рэканструяванай аперацыйнай службы і музея ашчаднай справы адбылося ў Магілёўскім абласным упраўленні № 700. Ганаровымі гасцямі цырымоніі сталі старшыня праўлення Беларусбанка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Ананіч і старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.

2

Мэтай праведзенай маштабнай мадэрнізацыі стала стварэнне аптымальнай па сваіх функцыях прасторы, аднолькава камфортнай як для супрацоўнікаў, так і для любой катэгорыі кліентаў, у тым ліку з асаблівымі патрэбамі. Для зручнасці ўсіх наведвальнікаў на падыходзе да будынка банка і ўнутры памяшкання абноўленай аперслужбы арганізавана безбар’ернае асяроддзе.

Змяненні закранулі залу касавага абслугоўвання, а таксама зоны сустрэчы кліентаў і чакання. Дзякуючы перапланіроўцы атрымалася размясціць шэсць кас даабслугоўвання кліентаў і перанесці ў агульную залу зону VIP-абслугоўвання, якая раней размяшчалася на паверх вышэй.

«Больш за 100 гадоў Беларусбанк мадэрнізуе і пастаянна паляпшае свае падраздзяленні. Усё гэта дзеля зручнасці і камфорту нашых кліентаў і работнікаў. Звярнуў увагу, што пасля рэканструкцыі прастора аперацыйнай службы вельмі змянілася і стала больш функцыянальнай. Тут усё прадумана так, каб аднолькава ўтульна было грамадзянам і юрыдычным асобам, ВІП-кліентам», – адзначыў Віктар Ананіч.

3

Музей ашчаднай справы, які запрацаваў у Магілёўскім абласным упраўленні № 700, вырас з невялікай экспазіцыі, якая выстаўлялася ў актавай зале аблупраўлення. Цяпер жа ў музейным фондзе – мноства сабраных з усёй вобласці экспанатаў з розных эпох: пачынаючы ад перыяду станаўлення ашчаднай справы ў Магілёўскай губерні да сучаснага этапу развіцця банка.

Віктар Ананіч выказаў надзею, што музей ашчаднай справы будзе садзейнічаць павышэнню ўзроўню карпаратыўнай культуры ў калектыве, дапаможа прывіваць маладому пакаленню работнікаў цікавасць да спадчыны банка і захоўваць яго гісторыю, вось ужо цэлае стагоддзе непарыўна звязаную з гісторыяй краіны.

4

5

Аддзел камунікацый і рэкламы