Навіны банка і прэс-рэлізы
04.07.2023

Падарунак да Дня горада. Беларусбанк перадаў аўтамабіль Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

image001

Беларусбанк папоўніў аўтапарк Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У.В. Марзона новым транспартным сродкам. На ўрачыстым мерапрыемстве да 636-годдзя Бабруйска старшыня праўлення банка Віктар Ананіч уручыў падарачны сертыфікат і ключы ад Geely для БХМП кіраўніку Бабруйскага гарвыканкама Ігару Кісялю.

image002

Перадача машыны адбылася ў рамках дабрачыннага праекта «Вектар дабрыні», які Беларусбанк ужо шмат гадоў рэалізуе для аказання падтрымкі ўстановам аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Раней аўтамабілі, у тым ліку аснашчаныя высокатэхналагічным абсталяваннем для рэанімацыі, ад банка атрымлівалі медустановы Гродна, Магілёва, Брэста, Мінскай вобласці.

На свяце да Дня горада Бабруйска Віктар Ананіч выканаў яшчэ адну ганаровую і прыемную місію: уручыў граматы і падзякі найлепшым работнікам прамысловасці, аховы здароўя і адукацыі рэгіёна.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!