Навіны банка і прэс-рэлізы
30.06.2023

Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя кліенты!

У Год міру  і стварэння гэта свята атрымлівае асаблівы водгук у нашых сэрцах. Беларусы – нацыя, якая па-сапраўднаму шануе сваю краіну і робіць усё магчымае для яе росквіту. Мы імкнемся прымножыць дасягненні мінулых пакаленняў і будуем надзейны фундамент для пакаленняў будучых. Нас аб’ядноўваюць высокія светлыя мэты ў імя спакою і дабрабыту на роднай зямлі.

Няхай маленькія радасці кожнага з нас складваюцца ў агульнае вялікае шчасце нашай дзяржавы. Няхай у кожнай беларускай хаце жыве ўзаемаразуменне, цеплыня і каханне. Няхай кожны дзень напаўняюць добрыя думкі і ўчынкі.

Жадаем моцнага здароўя, удачы ў любым пачынанні, росту і развіцця, ажыццяўлення самых патаемных жаданняў і добрых патрэбных спраў на карысць суверэннай цудоўнай Беларусі!

Ваш Беларусбанк

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!