Прайшоў першы розыгрыш рэкламнай гульні Беларусбанка і Белкарт «Гуляем на ўсе 100!». Уладальнікам прыза ў 10 тысяч рублёў стала жыхарка Смаргоні Аксана Турлай.
На афіцыйным уручэнні прыза прысутнічалі прадстаўнікі банка і плацежнай сістэмы Белкарт. Пераможца прыехала не адна, а са сваёй сям’ёй.
Як прызналася сама Аксана, у рэкламнай гульні яна ўдзельнічала ўпершыню, хаця карткай разлічваецца пастаянна.
- Наяўнымі грашамі практычна не карыстаюся, аплачваю ўсе пакупкі толькі карткай Белкарт Беларусбанка. Выйгрыш планую патраціць на якія-небудзь падарункі для сябе і блізкіх. Шчыра кажучы, яшчэ не думалі, не да канца ўсвядомілі выйгрыш, – расказала пераможца.
Поўны спіс пераможцаў першага розыгрышу рэкламнай гульні можна паглядзець тут.
Другі розыгрыш гульні пройдзе 28 чэрвеня. У ім прымуць удзел аперацыі, здзейсненыя з 22 мая па 18 чэрвеня. У розыгрышы галоўнага прыза ў 100 тысяч рублёў удзельнічаюць усе транзакцыі двух этапаў.
Аддзел камунікацый і рэкламы