Навіны банка і прэс-рэлізы
16.06.2023

Банк змяняе ўмовы абмежаванняў па некаторых аперацыях з плацежнымі картамі

З 17 ліпеня пашыраны пералік аперацый, па якіх устаноўлены ліміт сумы транзакцый па картках у суткі. Цяпер абмежаванне будзе распаўсюджвацца і на аперацыі ў сэрвісах з МСС-кодам 6538 (грашовыя пераводы з карты на карту). Па картках Клуба «Аксаміт» абмежаванне складае 400 рублёў у суткі, па іншых дэбетавых картках банка – 3 тыс. рублёў у суткі.

Нагадаем, гэты ліміт устаноўлены ў банкаўскіх, фінансавых, тэлекамунікацыйных, камп’ютарных, інфармацыйных сэрвісах (МСС-коды: 4812, 4813, 4814, 4816, 4829, 4899, 4900, 6012, 6050, 6051, 6211, 6540).

Гэтыя абмежаванні накіраваны на абарону кліентаў і мінімізацыю выпадкаў крадзяжу махлярамі грашовых сродкаў з іх рахункаў шляхам атрымання ад уладальнікаў картак інфармацыі для ўваходу ў дыстанцыйныя сэрвісы.

Сутачнае абмежаванне ўладальнік рахунку можа адмяніць. Для гэтага неабходна патэлефанаваць на нумар 147 або напісаць пісьмовую заяву ва ўстанове банка.

Падрабязней пра абмежаванні па аперацыях з выкарыстаннем плацежных картак можна азнаёміцца па спасылцы.

Дадаткова паклапаціцца пра абарону грашовых сродкаў кліенты могуць і самастойна ў Інтэрнэт-банкінгу і М-Банкінгу з дапамогай сэрвісу «Online-ліміты». Ён дазваляе ўстанаўліваць абмежаванні па картках: ліміты па зняцці наяўных грошай, аперацыях у інтэрнэце і арганізацыях гандлю і сэрвісу. Акрамя гэтага, цяпер у сэрвісе з’явіцца магчымасць устанаўліваць забарону на прагляд астатку па рахунку, да якога аформлена картка.

Аддзел камунікацый і рэкламы