Навіны банка і прэс-рэлізы
12.06.2023

Беларусбанк запускае летні анлайн-крэдыт

image001

Уключыце лета на максімум і рэалізуйце тое, што даўно планавалі, але адкладалі: рамонт на дачы, пакупку садовай мэблі, адпачынак мары, татальнае абнаўленне бытавой тэхнікі і гаджэтаў. Усё гэта магчыма з крэдытам «Лета з Беларусбанкам». Афармляйце яго з 12 чэрвеня па 31 жніўня ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, карпаратыўны сайт).

Крэдыт выдаецца на 5 гадоў з фіксаванай у грэйс-перыядзе працэнтнай стаўкай 12%. Пасля яго завяршэння яна складзе стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка + 4,15 п.п. Акрамя таго, па крэдыце прадугледжана адтэрміноўка пагашэння асноўнага доўгу на працягу 3 месяцаў.

Памер крэдыту залежыць ад плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, а максімальная сума складае 400 базавых велічыняў (14 800 беларускіх рублёў).

Крэдыт афармляецца толькі дыстанцыйна, без паручыцеляў і страховак. Сродкі будуць залічаны на бягучы рахунак крэдытаатрымальніка, доступ да якога забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай карткі, у т.л. віртуальнай.

Падрабязней пра крэдыты на спажывецкія патрэбы чытайце па спасылцы. А падлічыць прыкладны плацеж па крэдыце або даведацца пра патрабуемы даход для канкрэтнай сумы крэдыту можна з дапамогай калькулятара крэдытаў.

Аддзел камунікацый і рэкламы