Беларусбанк і Міністэрства эканомікі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па стымуляванні развіцця суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэгіёнах нашай краіны. Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання дакумента прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Грышчанкоў і намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч.
Развіццё малога і сярэдняга бізнесу – адзін з напрамкаў, які садзейнічае забеспячэнню фінансавай стабільнасці ў нашай краіне. У сваю чаргу Беларусбанк аказвае ўсебаковую падтрымку бізнесу ў краіне, у тым ліку яе інвестыцыйнаму і інавацыйнаму складніку.
Прысутнічаючы ў кожным рэгіёне, асаблівую ўвагу банк надае падтрымцы бізнесу на месцах, прапануючы акрамя банкаўскіх падтрымліваючыя нябанкаўскія паслугі – кансалтынгавыя, лізінгавыя, брокерскія, ствараючы тым самым экасістэму развіцця бізнесу.
Супрацоўніцтва найбуйнейшага банка і Мінэканомікі прадугледжвае сумесную арганізацыю інфармацыйна-адукацыйных і кансультацыйных мерапрыемстваў па актуальных пытаннях развіцця і падтрымкі суб’ектаў бізнесу ў рэгіёнах.
У рамках двухбаковага пагаднення бакі таксама плануюць удзельнічаць у круглых сталах, семінарах, форумах і вебінарах з мэтай пабудавання канструктыўнага і больш цеснага дыялогу з бізнес-супольнасцю.
Акрамя таго, сумеснае партнёрства прадугледжвае ўзаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі, саюзамі (асацыяцыямі) прадпрымальнікаў, і міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рэгіёнах.
Аддзел камунікацый і рэкламы