Навіны банка і прэс-рэлізы
07.06.2023

Серыя гульняў «Беларусь – гэта ЦIКАВА» працягваецца. Галоўны прыз – 30 тысяч рублёў

cikava

Стартавала чарговая рэкламная гульня з серыі «Беларусь – гэта ЦІКАВА!». У ёй прымаюць удзел усе трымальнікі картак БЕЛКАРТ Беларусбанка, хто запраўляецца на АЗС сеткі «Беларуснафта».

У гульні «Беларусь – гэта ЦІКАВА! Чэрвень» можа прыняць удзел любы жадаючы і выйграць падарачны сертыфікат на суму да 2,5 тысяч рублёў. А вось трымальнікі картак Белкарт дадаткова ўдзельнічаюць у розыгрышы галоўнага грашовага прыза — 30 тысяч рублёў.

Умовы ўдзелу:

  • з 1 па 30 чэрвеня заправіцца на АЗС сеткі «Беларуснафта» на суму ад 30 рублёў;
  • разлічыцца карткай Белкарт Беларусбанка або з дапамогай дадатку Белкарт Pay;
  • прад’явіць бонусную карту «Запраўка».

Пры аплаце карткай Белкарт або дадаткам Белкарт Pay прадастаўляюцца:

  • 2 шансы ў дзень пры куплі АІ-92, АІ-95, АІ-98, ДТ (1 шанс – на выйгрыш падарачных сертыфікатаў, 1 шанс – на галоўны прыз);
  • 4 шансы ў дзень пры куплі газу (2 шансы – на выйгрыш падарачных сертыфікатаў, 2 шансы – на галоўны прыз).

З правіламі гульні можна азнаёміцца – тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!