Навіны банка і прэс-рэлізы
31.05.2023

Сустракайце «Магніт RGB» з грэйс-перыядам і мані-бэкам

magnit

З 1 чэрвеня Беларусбанк запускае мадэрнізаваную версію «Магніта» з новымі ўмовамі абслугоўвання. Цяпер гэта «Магніт RGB» — плацежная картка Mastercard Standard з тэрмінам дзеяння 5 гадоў, з прадастаўленнем трымальніку авердрафтнага крэдыту на агульных падставах і авердрафтнага крэдыту на ўмовах трох партнёрскіх праграм: RED, GREEN, BLUE.

Від партнёрскай праграмы залежыць ад тарыфнага плана, які дзейнічае ў канкрэтнай арганізацыі гандлю і сэрвісу. Вызначыць яго можна па наклейцы, размешчанай у прыкасавай зоне гандлёвай кропкі, а таксама па спасылцы.

magnit-rgb

Ужо сёння некалькі тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу па ўсёй краіне далучыліся да партнёрскіх праграм банка. І гэта лічба пастаянна расце.

Кожная з праграм мае свае ўнікальныя ўмовы.

Напраклад, калі пакупка зроблена ў магазіне, які не ўдзельнічае ў праграме RGB, па картцы «Магніт» будуць дзейнічаць умовы, як па авердрафце на агульных падставах. Пагасіць авердрафт у дадзеным выпадку неабходна на працягу 12 месяцаў. Але калі зрабіць гэта на працягу грэйс-перыяду 30 дзён, стаўка складзе ўсяго 0,0001% гадавых.

Праграмай RED прадугледжаны грэйс-перыяд ад 5 да 12 месяцаў, на працягу якога будзе дзейнічаць паніжаная стаўка. Яе памер і працягласць грэйс-перыяду залежаць ад канкрэтнай арганізацыі гандлю і сэрвісу і сумы пакупкі.

Праграма BLUE прадугледжвае грэйс-перыяд ад 1 да 7 месяцаў, на працягу якога дзейнічае стаўка 0,0001% гадавых. Тэрмін грэйс-перыяду залежыць ад сумы пакупкі.

Праграмай GREEN прадугледжана выплата кліенту мані-бэка да 3% пры разліку ў арганізацыях-партнёрах як уласнымі сродкамі, так і авердрафтнымі.

Па ўсіх іншых праграмах мані-бэк складзе да 2% і будзе  выплачвацца толькі пры разліках у партнёраў за кошт уласных сродкаў.

Такім чынам, абноўлены «Магніт» — гэта:

  • картка з тэрмінам  дзеяння да 5 гадоў;
  • максімальны памер авердрафтнага крэдыту да 20 000 бел. руб. (памер разлічваецца ў межах плацежаздольнасці кліента);
  • тэрмін пагашэння авердрафтнага крэдыту да 12 месяцаў;
  • грэйс-перыяд на розных умовах да 12 месяцаў;
  • мані-бэк пры разліках як уласнымі сродкамі, так і пазыковымі.

Прыемным бонусам стане інфармаванне кліента не толькі аб памеры абавязковага плацяжу па авердрафтным крэдыце, але і аб памеры разумнага (рэкамендаванага) плацяжу.

Разумны плацеж — гэта памер плацяжу па авердрафтым крэдыце, які дазваляе пагасіць запазычанасць датэрмінова і пад паніжаную працэнтную стаўку. Інфармацыю аб абавязковым (бягучым) і разумным плацяжы банк накіруе кліенту з дапамогай SMS-паведамлення.

Таксама трымальнікі «Магніта» змогуць замяняць свой ПІН-код без спагнання ўзнагароджання неабмежаваную колькасць разоў.

Абслугоўванне карткі «Магніт» абыйдзецца ў 40 бел. руб. пры афармленні ва ўстанове банка.  Узнагароджанне спаганяецца адзінаразова. Далей па 25 бел. руб. неабходна будзе заплаціць у 13-ы, 25-ы, 37-ы і 49-ы месяцы абслугоўвання. Але калі безнаяўны абарот па картцы за папярэдні год карыстання перавысіць суму ў 5000 бел. руб., узнагароджанне выплачваць не прыйдзецца.

Падрабязней пра картку з авердрафтным крэдытам «Магніт» можна даведацца тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!