Навіны банка і прэс-рэлізы
29.05.2023

Віктар Ананіч наведаў форум «Млын поспеху» і звярнуўся з прывітальным адрасам да ўдзельнікаў

У Бабруйску прайшоў Беларускі інвестыцыйны форум. Удзел у міжнародным дзелавым мерапрыемстве прыняў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч.

1

Часткай праграмы стаў міжнародны эканамічны форум «Млын поспеху», на афіцыйным адкрыцці якога Віктар Ананіч звярнуўся да ўдзельнікаў і гасцей з прывітальным адрасам ад імя старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай.

«Наталля Іванаўна ў сваім звароце адзначыла, што многія гады форум уносіць важкі ўклад у папулярызацыю рэгіёнаў, выступае пляцоўкай для плённага дыялогу аб перспектывах Магілёўскай вобласці, прэзентацыі яго вытворчага і інвестыцыйнага патэнцыялу, канструктыўнага абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадарання Беларусі і замежных краін», - падкрэсліў член Савета Рэспублікі.

2

Упершыню за 5 гадоў Беларускі інвестыцыйны форум, які сабраў 500 удзельнікаў з 22 краін, праходзіць не за мяжой, а на роднай зямлі, у буйным рэгіянальным цэнтры. Гэта сімвалічна, бо развіццё рэгіёнаў сёння выходзіць на першы план дзяржаўнай палітыкі. Мэта ж дзелавога мерапрыемства — дэманстрацыя інвестыцыйных магчымасцей нашай краіны. Як было адзначана, у Беларусі створаны ўмовы для працы айчынных і замежных інвестараў. Кіраўнікі на ўсіх узроўнях заўсёды адрыты для дыялогу з бізнесам, вядуць яго сумленна, адкрыта і выключна ў рамках прававога поля. 

Таксама ў рамках форума старшыня праўлення Віктар Ананіч і кіраўніцтва Магілёўскага абласнога ўпраўлення №700, ЦБП №703 наведалі стэнд Беларусбанка, арганізаваны для дэманстрацыі патэнцыялу нашай фінансава-крэдытнай установы.

3

У ходзе стаўшага ўжо брэндам Магілёўшчыны «Млына поспеху» акцэнт быў зроблены на праекты, якія ўжо рэалізаваны дзякуючы форуму. Прадстаўнікі прыватных кампаній расказалі свае гісторыі поспеху.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!