Навіны банка і прэс-рэлізы
26.05.2023

Абараніце свае даныя — уключыце ў M-Belarusbank абарону ад скрыншотаў

Беларусбанк нагадвае кліентам, што для супрацьдзеяння махлярскім дзеянням, накіраваным на крадзеж даных, на ўстройствах з аперацыйнай сістэмай Android у настройках дадатку M-Belarusbank існуе магчымасць уключыць абарону ад скрыншотаў да выхаду найбліжэйшага абнаўлення дадатку.

Калі ў вас устаноўлена версія дадатку 3.22 або вышэй, прайдзіце ў меню ніжняй навігацыі шлях: "Яшчэ" — "Настройкі" — "Абарона ад скрыншотаў". Каб настройка актывавалася, перазапусціце дадатак.

Калі ў вас устаноўлена версія дадатку 3.21.1 або ніжэй, перайдзіце ў бакавое меню, выберыце пункт "Настройкі" — "Абарона ад скрыншотаў". Таксама перазапусціце дадатак для актывацыі настройкі.

У найбліжэйшым абнаўленні M-Belarusbank будзе рэалізавана дадатковая абарона ад махлярства. Беларусбанк просіць кліентаў своечасова абнаўляць дадатак да апошняй даступнай версіі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!