У Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання штогадовай прэміі «Банк года». Па яе выніках у Беларусбанка чатыры ўзнагароды:
- «Банк з найлепшым SEO» — 1-е месца, узнагарода ад партнёра прэміі AMDG;
- «Важкі ўклад у эмісію Белкарт» — узнагародная статуэтка ад генеральнага партнёра прэміі Белкарт;
- «За супрацьдзеянне махлярству і забеспячэнне бяспекі кліентаў банка» — дыплом лаўрэата ад партнёра прэміі Kaspersky;
- «Выбар інтэрнэт-карыстальнікаў» — узнагародная статуэтка за 2-е месца.
Узнагароды банка на ўрачыстай цырымоніі атрымаў дырэктар Кантакт-цэнтра Андрэй Корбут.
Таксама ў рамках цырымоніі дыпломам лідара анлайн-галасавання ў намінацыі «Міс фота» ўзнагароджана Крысціна Юркевіч, вядучы спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг.
«Банк года Беларусі» — штогадовая прэмія, асноўная мэта якой накіравана на падвядзенне вынікаў працы банкаў, ажыццяўляючых камерцыйную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.