З 1 мая па 25 чэрвеня Беларусбанк сумесна з Visa праводзіць акцыю, у рамках якой усе трымальнікі картак Visa Gold і Visa Platinum могуць набыць білеты ў Вялікі тэатр са скідкай.
Каб скарыстацца прапановай, неабходна:
- перайсці на сайт kvitki.by;
- выбраць спектакль Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета;
- выбраць сектар, рад, месца, колькасць білетаў;
- пацвердзіць і выбраць «PDF-білет» - «Е-квiток», пазначыць электронную пошту і нумар тэлефона, перайсці да афармлення заказа;
- выбраць спосаб аплаты «Балетнае лета Беларусбанк-Visa».
У акцыі ўдзельнічаюць карткі:
Visa Gold, Visa Gold Клуба «Лэдзі», Visa Gold і Visa Platinum Клуба «Свае», Visa Platinum Клуба «Персона».
За ўвесь перыяд акцыі можна купіць да 4 білетаў са скідкай па адной картцы.
Падрабязней аб умовах акцыі – тут.
Калі ў вас яшчэ няма прэміяльнай карткі Visa, аформіць яе можна тут.