Навіны банка і прэс-рэлізы
05.05.2023

Беларусбанк віншуе з Днём Перамогі

1

Паважаныя кліенты! Шчыра віншуем з Днём Перамогі!

Гэта асаблівае свята для нашага народа. У кожнай сям’і захоўваюць памяць аб родных, чые лёсы закранулі падзеі ваенных гадоў. На долю пакалення пераможцаў выпалі страшныя выпрабаванні, але дзякуючы бязмежнай мужнасці і самаадданасці суайчыннікаў сёння мы працуем і гадуем дзяцей пад мірным небам.

У нашых сэрцах заўсёды будзе жыць памяць пра вясенні дзень 9 Мая, які стаў увасабленнем грандыёзнага трыумфу дабра над злом. Няхай неўміручы подзвіг продкаў натхняе на добрыя справы.

Здароўя, поспехаў і росквіту вам і вашым блізкім!

Каманда Беларусбанка

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!