Навіны банка і прэс-рэлізы
28.04.2023

Беларусбанк і БЕЛКАРТ запусцілі рэкламную гульню. На коне — 100 тысяч рублёў

1

26 красавіка стартавала рэкламная гульня для трымальнікаў картак Белкарт Беларусбанка «Гуляем на ўсе 100», галоўны прыз у якой — 100 тысяч рублёў. Выйграць можна таксама 100 больш дробных грашовых прызоў. Збіраць чэкі не трэба.

Прыняць удзел у гульні проста. Для гэтага неабходна:

  1. зарэгістравацца на сайце www.igra100.by;
  2. з 26 красавіка па 18 чэрвеня разлічвацца карткай Белкарт (у т.л. Белкарт-Прэміум/Белкарт-Maestro/віртуальнай Белкарт);
  3. збіраць балы (1 рубель = 1 бал).

У залежнасці ад колькасці накопленых балаў, можна прыняць удзел у розыгрышы наступных прызоў:

Прыз

Колькасць прызоў

Неабходная колькасць балаў для ўдзелу ў розыгрышы

100 рублёў

58

25

1 000 рублёў

40

50

10 000 рублёў

2

100

100 000 рублёў

1

400

Розыгрышы прызоў пройдуць 31 мая і 28 чэрвеня, галоўнага прыза – 28 чэрвеня.

Падрабязней пра гульню чытайце тут або на сайце www.igra100.by.

Калі ў вас яшчэ няма карты БЕЛКАРТ, то яе можна аформіць прама на сайце.

Аддзел камунікацый і рэкламы