21 красавіка падведзены вынікі 20-га конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО». У адной з намінацый Беларусбанк заняў першае месца.
Інтэрнэт-прэмія ТІБО праводзіцца штогод, пачынаючы з 2003 года. Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўляюцца папулярызацыя і садзеянне развіццю нацыянальных інтэрнэт-рэсурсаў.
На юбілейны конкурс усяго было пададзена 206 заявак. Узнагароджанне праводзілася па 10 асноўных намінацыях: «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады», «Адукацыя і навука», «Інфармацыйны рэсурс», «Карпаратыўныя інтэрнэт-рэсурсы», «Інтэрнэт-гандаль», «Турызм і адпачынак», «Спорт», «Здароўе і медыцына», «Для дзяцей і юнацтва», «Карпаратыўныя акаўнты ў сацыяльных сетках».
У катэгорыі «Банкі, фінансы, страхаванне, лізінг» намінацыі «Карпаратыўныя інтэрнэт-рэсурсы» першае месца атрымаў Беларусбанк з прадстаўленай лэндзінгавай старонкай «100 гадоў. Беларусбанк». Канкурэнтамі ў гэтай намінацыі былі 24 удзельнікі.