Навіны банка і прэс-рэлізы
18.04.2023

Узнагарода ад партнёра: 10 тысяч беларусаў купілі Geely дзякуючы крэдыту Беларусбанка

Пачынаючы з 2018 года Беларусбанк з’яўляецца ўдзельнікам сумеснай праграмы з СЗАТ «БЕЛДЖЫ» па прадастаўленні крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely.

З пачатку дзеяння праграмы больш за 10 тысяч беларусаў сталі ўладальнікамі новых аўтамабіляў айчыннага вытворцы, аформіўшы крэдыты на агульную суму 360 мільёнаў рублёў.

СЗАТ «БЕЛДЖЫ» адзначыла плённае супрацоўніцтва з банкам у 2022 годзе ўручэннем узнагароды «За надзейныя партнёрскія адносіны, эфектыўную працу і высокія дасягненні за 2022 год».

image001

Банк прапануе прывабныя ўмовы крэдытавання на набыццё аўтамабіляў Geely мадэляў: Atlas Pro, Coolray, Tugella і Emgrand.

Падаць заяўку на крэдыт і аформіць крэдытны дагавор можна як у прадстаўнікоў банка ва ўсіх дылерскіх цэнтрах СЗАТ «БЕЛДЖЫ» і ў аддзяленнях банка, так і дыстанцыйна ў электронным выглядзе без наведвання банка.

Падрабязней аб умовах крэдыту чытайце тут.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!