Навіны банка і прэс-рэлізы
06.04.2023

Беларусбанк падоўжыў тэрмін афармлення крэдыту «Вясна Online»

Добрыя навіны для тых, хто не паспеў аформіць крэдыт «Вясна Online»: тэрмін падачы заявак на яго падоўжаны па 31.05.2023.

Акрамя таго, павялічаны тэрмін крэдыту: цяпер яго можна аформіць на 4 гады. А стаўка  на працягу грэйс-перыяду (3 месяцы) складзе 8% гадавых, пасля яго заканчэння — 14%.

Выдаецца крэдыт на дэбетавую картку крэдытаатрымальніка. Максімальны памер — да 200 базавых велічыняў (7400 рублёў) з улікам плацежаздольнасці заяўніка.

Крэдыт афармляецца без паручыцеляў і толькі дыстанцыйна. Падаць заяўку і заключыць крэдытны дагавор без наведвання банка ў электронным выглядзе можна на сайце банка, праз М-банкінг або Інтэрнэт-банкінг.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце або ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.