Навіны банка і прэс-рэлізы
29.03.2023

Беларусбанк зноў зніжае стаўкі па раней атрыманых крэдытах на нерухомасць

З 29 сакавіка да ўзроўню 16,31% гадавых зніжаюцца стаўкі па раней атрыманых крэдытах на фінансаванне нерухомасці з прымяненнем як фіксаванай стаўкі па крэдыце, так і пераменнай.

Заключэнне дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору на зніжэнне працэнтнай стаўкі па крэдыце ажыццяўляецца шляхам згоды з афертай, размешчанай на карпаратыўным сайце банка. Пацвярджэннем прыняцця аферты выступае ўнясенне чарговага плацяжу па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у змененым памеры.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.