У мінулую пятніцу Беларусбанк пры падтрымцы РГА «Белая Русь» і Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі правёў фінал інтэлектуальнай гульні «Вучыся. Зберагай. Зарабляй» у рамках глабальнага Тыдня фінансавай граматнасці.
Папулярнасць гэтай ініцыятывы год ад году расце. І калі ў мінулым годзе ў інтэлектуальных батлах па ўсёй краіне змагаліся 700 вучняў 9-11 класаў, то ў гэтым годзе колькасць удзельнікаў перавысіла 1000. У выніку на фінал у сталічны Палац дзяцей і моладзі прыехала 21 каманда (па тры ад кожнай вобласці і Мінска) са 160, якія ўдзельнічалі ў рэгіянальных адборачных турах.
Слоган гульняў гэтага года гучаў як «Плануй свае грошы, закладвай аснову сваёй будучыні». Тэма фінансаў і граматнага распараджэння імі чырвонай ніткай праходзіла праз усе заданні. Асаблівы акцэнт арганізатары зрабілі на лічбавую бяспеку. Каб адказаць правільна, удзельнікам спатрэбіліся не толькі шырокі кругагляд і эрудыцыя, але і творчы падыход.
— Турнір, з аднаго боку, гэта займальная гульня. З іншага — цудоўная магчымасць атрымаць веды, як бяспечна і эфектыўна распараджацца грашамі. Вялікі інтарэс моладзі да гэтага турніра пацвярджае, што інвестыцыі ў гэту аўдыторыю як ніколі актуальныя. Сёння граматна распараджацца фінансамі таксама важна, як пісаць, чытаць і карыстацца камп’ютарам, таму што нас акружае ўсё больш тэхналогій і сэрвісаў, так ці інакш звязаных з грашамі, — адзначыў на адкрыцці турніра намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі.
Пасля напружанай і эмацыянальнай гульні сярод фіналістаў вызначыліся пераможцы. Імі сталі:
1 месца — каманда «SWOT-аналіз», ДУА «Гімназія № 25 ім. Рымы Шаршнёвай г. Мінска»;
2 месца — каманда «Спіка», ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Кобрына»;
3 месца — каманда «Стомленыя школай», ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Барысава».
У падарунак усе ўдзельнікі каманд-пераможцаў у рамках рэгіянальных тураў атрымалі памятныя манеты «Беларусбанк. 100 год», а лідары фінальнага этапа — стыльныя капілкі ў выглядзе лагатыпа Беларусбанка і кнігі «Банкі Беларусі». А ігракі з каманды «SWOT-аналіз» забралі таксама кубак пераможцы.
А вось як праходзілі адборачныя туры ў рэгіёнах.
Брэст
Віцебск
Гомель
Гродна
Барысаў
Мінск
Магілёў
Падрабязней пра гульню «Вучыся. Зберагай. Зарабляй» у відэасюжэце па спасылцы.
Аддзел камунікацый і рэкламы