Навіны банка і прэс-рэлізы
16.03.2023

Беларусбанк прапануе бізнесу гарантыі для ўдзелу ў дзяржаўных закупках у Расійскай Федэрацыі

Банкаўскі прадукт «Прадастаўленне банкаўскіх гарантый у мэтах удзелу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у закупках тавараў, работ, паслуг для забеспячэння дзяржаўных і муніцыпальных патрэб у Расійскай Федэрацыі» можа стаць выдатным рашэннем для пашырэння бізнесу і выхаду на новыя рынкі збыту.

Прадпрыемствы могуць аформіць два віды гарантый:

  • тэндарную (конкурсную) гарантыю —  для забеспячэння заяўкі на ўдзел у конкурсных працэдурах;
  • гарантыю выканання або гарантыю вяртання аванса – для забеспячэння выканання кантракта.

Дзякуючы гарантыям найбуйнейшага банка краіны бізнес:

  • атрымлівае магчымасць выйсці на новыя рынкі;
  • эканоміць час і рэсурсы;
  • можа не ствараць юрыдычную асобу на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі;
  • не адцягвае сродкі для забеспячэння ўдзелу і выканання кантракта.

Акрамя таго, інфармацыя аб выпушчаных банкам гарантыях трапляе ў рэестр незалежных гарантый Расійскай Федэрацыі. Гэта робіць яе даступнай для гандлёвых пляцовак суседняй дзяржавы, якія выкарыстоўваюць такі рэестр для пацвярджэння наяўнасці забеспячэння ў рамках выканання кантрактаў, заключаных на электронных пляцоўках.

Падрабязней аб прадукце і яго ўмовах можна даведацца на карпаратыўным сайце і ва ўстановах банка па ўсёй краіне.

Аддзел камунікацый і рэкламы