Шчаслівым уладальнікам галоўнага прыза — аўтамабіля ў рэкламнай гульні «Даём пас да прызоў» стала жыхарка Віцебска Таццяна Бабаедава. Кампанія праводзілася Беларусбанкам сумесна з МПС Visa з 2 снежня 2022 года па 9 лютага 2023 года. У ёй мог прыняць удзел любы трымальнік картак Visa Беларусбанка. Акрамя аўтамабіля, разыгрываліся таксама брэндзіраваныя заплечнікі і кепкі, фітнес-трэкеры і смартфоны.
Пагутарыўшы з Таццянай, мы даведаліся, што яна рэгулярна прымае ўдзел у рэкламных гульнях, якія праводзяцца банкам сумесна з партнёрамі. Раней дзяўчына ўжо выйгравала грыль-барбекю, аднак зараз, прызнаецца, прыз абсалютна іншага маштабу.
— Я не азартны чалавек і не магу сказаць, што мне заўсёды фарціць, таму я адразу і не паверыла, што выйграла машыну. У мяне шмат картак Беларусбанка, але калі даведалася пра гульню, стала разлічвацца толькі Visa Gold Клуба «Лэдзі». У душы хацела выйграць хаця б смартфон, а тут аўтамабіль. Канешне, была вельмі рада. Калі ўбачыла сябе ў спісах, нават ускрыкнула ў кабінеце на працы: «Дзяўчаты, я машыну выйграла!»
Шчаслівай пакупкай, якая і прынесла Таццяне перамогу, стаў халадзільнік. Дзяўчына планавала пераезд і займалася аснашчэннем новай кватэры.
У Таццяны Бабаедавай няма вадзіцельскіх правоў, хаця ў дзяцінстве яна марыла стаць уладальніцай аўтамабіля са светла-карычневым салонам. Цяпер, па словах дзяўчыны, у яе з’явілася выдатная матывацыя пайсці на курсы ў аўташколу.
Калі вы таксама жадаеце атрымаць прыемныя падарункі, сачыце за навінамі і ўдзельнічайце ў рэкламных гульнях банка сумесна з партнёрамі.
Аддзел камунікацый і рэкламы