Навіны банка і прэс-рэлізы
15.03.2023

Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя кліенты і партнёры!

Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Ушаноўваючы Асноўны Закон краіны, мы аддаём належнае непарушнасці закладзеных у яго аснову прынцыпаў свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы. На іх грунтуецца цвёрдая ўпэўненасць беларусаў у заўтрашнім дні і магчымасці будаваць сваю шчаслівую будучыню на моцным фундаменце гістарычнай і культурнай спадчыны рэспублікі.

У гэты дзень мы адчуваем асаблівы гонар за сваю радзіму, дзе кожны грамадзянін можа рэалізоўваць сябе і развівацца, шчыра працаваць, расціць дзяцей і з аптымізмам глядзець уперед.

Няхай у нашай цудоўнай краіне заўсёды пануюць мір, згода і росквіт. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

З павагай,
Наглядальны савет і
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»