З 7 сакавіка трымальнікі картак Mastercard, Maestro і БЕЛКАРТ-Maestro Беларусбанка могуць дабаўляць іх у лічбавы кашалёк Swoo і разлічвацца за пакупкі смартфонам з дапамогай сэрвісу Swoo Pay.
Swoo Pay даступны для ўсіх Android-смартфонаў (версія Android 8.0 і вышэй) з NFC.
Карыстальнікам дадатку Swoo акрамя магчымасці бескантактавай аплаты, таксама даступны наступныя функцыі:
- захоўванне карт лаяльнасці арганізацый;
- захоўванне дакументаў.
Спампаваць дадатак Swoo можна ў Google Play і Huawei AppGallery.
Звяртаем увагу, што з 9 сакавіка дадатак бескантактавай аплаты Кашалёк Pay спыняе сваю працу.
Аддзел камунікацый і рэкламы