Для зручнасці карыстання трымальнікаў плацежных картак банкаматы банка ўстаноўлены на пяці станцыях Мінскага метрапалітэна з найбольшым кліентапатокам:
- Інстытут культуры (вестыбюль № 1, выхад да вул. Маскоўская)
- Плошча Леніна (вестыбюль № 1, выхад да вул. Бабруйская)
- Кастрычніцкая (вестыбюль № 1, выхад да вул. Энгельса)
- Каменная Горка (вестыбюль № 2, выхад да вул. Лабанка - пешаходны пераход)
- Пушкінская (вестыбюль № 2, уваход з боку пр. Пушкіна).
Банкаматы даступны па рэжыме працы метро.
Варта адзначыць, што сёння Беларусбанк мае самую разгалінаваную сетку ўстройстваў самаабслугоўвання ў краіне. Колькасць банкаматаў банка складае больш за 1300 адзінак.
Дадаткова інфармуем, што з актуальным пералікам устройстваў самаабслугоўвання, а таксама магчымых да ажыццяўлення ў іх аперацый (ажыццяўленне плацяжоў, прыём наяўных грошай, абмен валюты і інш.) можна азнаёміцца тут.