Навіны банка і прэс-рэлізы
23.02.2023

Ад 7,25% гадавых: Беларусбанк і Банк развіцця падпісалі пагадненне для фінансавання малога і сярэдняга бізнесу

Беларусбанк і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь падпісалі новае Генеральнае пагадненне аб парадку ўзаемадзеяння ў рамках фінансавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў беларускіх рублях у 2023 годзе.

Крэдытная падтрымка закране такія сферы, як імпартазамяшчэнне, экалагічныя праекты, сацыяльнае прадпрымальніцтва, падтрымка рэгіёнаў і арганізацый вытворчай сферы. Такое фінансаванне дазволіць пашырыць развіццё гэтых напрамкаў у Рэспубліцы Беларусь і забяспечыць доступ суб’ектаў МСП да крэдытнай падтрымкі па прывабных працэнтных стаўках (у залежнасці ад мэт стаўка па крэдытах складзе ў беларускіх рублях ад 7,25% гадавых).

Дадаткова азнаёміцца з лінейкай крэдытных прадуктаў банка развіцця можна тут.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!