З 23 лютага ў Беларусбанку ўводзіцца новая лінейка тэрміновых укладаў у доларах ЗША і еўра. Агляд умоў і пераваг ніжэй.
«Вялікія магчымасці» (безадзыўны ўклад):
- тэрміны захоўвання – 3/6/9/13/18/24/36 месяцаў;
- валюта ўкладу – долары ЗША і еўра;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка (у доларах ЗША – ад 0,7% да 2,9% гадавых; у еўра – ад 0,4% да 1,7% гадавых);
- штомесячная капіталізацыя;
- расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
- магчымасць унясення дадатковых узносаў;
- магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы.
«Вялікія магчымасці» (адзыўны ўклад):
- тэрміны захоўвання – 13/18/24/36 месяцаў;
- валюта ўкладу – долары ЗША і еўра;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка (у доларах ЗША – ад 0,4% да 0,6% гадавых; у еўра (сделать ссылку) – ад 0,2% да 0,4% гадавых);
- расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
- штомесячная капіталізацыя;
- магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы.
- магчымасць унясення дадатковых узносаў;
«Вялікія магчымасці анл@йн» (безадзыўны анлайн-уклад):
- тэрміны захоўвання – 3/6/9/13/18/24/36 месяцаў;
- валюта ўкладу – долары ЗША і еўра;
- магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам без наведвання банка;
- адкрыццё шляхам пералічэння грашовых сродкаў з карткі незалежна ад валюты рахунку, да якога яна аформлена;
- выбар кліентам спосабу выплаты сумы ўкладу і налічаных працэнтаў;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка (у доларах ЗША – ад 0,7% да 2,9% гадавых; у еўра – ад 0,4% да 1,7% гадавых);
- магчымасць унясення дадатковых узносаў;
- падключэнне бясплатнага SMS-апавяшчэння аб заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу.
«Вялікія магчымасці анл@йн» (адзыўны анлайн-уклад):
- тэрміны захоўвання – 3/6/9/13/18/24/36 месяцаў;
- валюта ўкладу – долары ЗША і еўра;
- магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам без наведвання банка;
- адкрыццё шляхам пералічэння грашовых сродкаў з карткі незалежна ад валюты рахунку, да якога яна аформлена;
- магчымасць унясення дадатковых узносаў;
- падключэнне бясплатнага SMS-апавяшчэння аб заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу.
- выбар кліентам спосабу выплаты сумы ўкладу і налічаных працэнтаў;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка (у доларах ЗША – ад 0,4% да 0,6% гадавых; у еўра – ад 0,2% да 0,4% гадавых);
«Расцём разам» (безадзыўны ўклад, даступны для адкрыцця ў рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы»):
- тэрміны захоўвання – 3/4/5 гадоў;
- валюта ўкладу – долары ЗША і еўра;
- уклад прымаецца на імя непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў ад асоб незалежна ад роднасных адносін або ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках ад самога непаўналетняга;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка (у доларах ЗША – 2,9% гадавых; у еўра – 1,7% гадавых);
- расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
- магчымасць унясення дадатковых узносаў;
- штосячная капіталізацыя;
- магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы.
Таксама з 23.02.2023 банк прыпыняе адкрыццё тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у доларах ЗША і еўра:
«Класік Адзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай»;
«Класік Безадзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай»;
«Класік Адзыўны для нерэзідэнтаў»;
«Класік Безадзыўны для нерэзідэнтаў»;
«Беларусбанк-анл@йн» (адзыўны анлайн-уклад);
«Беларусбанк-анл@йн» (безадзыўны анлайн-уклад);
«Дзіцячы» (безадзыўны ўклад, у рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы»).
Акрамя таго, з 23 лютага спыняецца прыём дадатковых узносаў па дагаворах названых тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у доларах ЗША і еўра, адкрытых па 22.02.2023 г. уключна.
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы ўкладаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.