З 20 лютага Беларусбанк запускае новы крэдыт «Вясна Online» і выгадную акцыю па ім.
Пры падачы заяўкі на крэдыт з 20 лютага па 3 красавіка ўключна стаўка на працягу грэйс-перыяду (3 месяцы) складзе 8% гадавых. Па заканчэнні грэйс-перыяду — 15,5% гадавых.
Крэдыт прадастаўляецца тэрмінам да 3 гадоў і афармляецца без паручыцеляў і наведвання аддзяленняў банка. Выдаецца на дэбетавую картку крэдытаатрымальніка. Максімальны памер крэдыту — да 200 базавых велічыняў (7400 рублёў) з улікам плацежаздольнасці заяўніка.
Падаць заяўку і заключыць крэдытны дагавор у электронным выглядзе можна на сайце банка, праз М-банкінг або Інтэрнэт-банкінг.
Даведацца падрабязней пра спажывецкія крэдыты Беларусбанка можна па спасылцы або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.