Навіны банка і прэс-рэлізы
14.02.2023

Чатыры прадстаўнікі банка ўдастоены дзяржаўных узнагарод

image001

Згодна з Указам Прэзідэнта № 34, падпісаным 10 лютага, 59 прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод. У іх ліку чатыры прадстаўнікі Беларусбанка.

Так, старшыні праўлення банка Віктару Ананічу прысвоена званне «Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь».

image003

Яно прысвойваецца высокапрафесійным эканамістам і фінансавым работнікам прадпрыемстваў, устаноў, організацый, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў галіне эканомікі, дзяржаўнай і фінансавай дзейнасці, у развіцці эканамічнай навукі, падрыхтоўцы кадраў.

Яшчэ тры прадстаўнікі банка ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Гэта:

  • Аляксандр Міхайлавіч ЛАПАТКІН, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення № 200;
  • Дыяна Якаўлеўна ОСІПАВА, намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення № 700;
  • Святлана Аркадзьеўна КАСАЦІКАВА, кіраўнік аддзялення № 413/4087 у Лідзе.

Дарэчы, гэта ўзнагарода з’яўляецца адзіным беларускім медалём, прызначаным для ўзнагароджання грамадзян за працоўную дзейнасць.

Шматтысячная каманда Беларусбанка ганарыцца калегамі і высокай ацэнкай іх плённай працы і прафесіяналізму. Для кожнага работніка – гэта стымул працаваць яшчэ больш эфектыўна, каб уносіць уклад ва ўмацаванне статусу банка як лідара галіны.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!