Навіны банка і прэс-рэлізы
01.02.2023

Акцыя для бізнесу: «Tap on Phone» бясплатна і тры месяцы сэрвісу ў падарунак

Пачніце год правільна для свайго бізнесу – падключыце сэрвіс для прыёму плацяжоў «Tap on Phone» бясплатна і атрымайце яшчэ тры месяцы сэрвіснага абслугоўвання ў падарунак. Акцыйная прапанова дзейнічае з 1 лютага да 31.05.2023.

«Tap on Phone» (эквайрынг з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння, дазваляючага прымаць плацяжы па бескантактавай тэхналогіі на ўстройствах) – гэта рашэнне для прыёму бескантактавых плацяжоў па банкаўскіх плацежных картках Mastercard, Visa, БЕЛКАРТ, МІР з дапамогай мабільнага дадатку, устаноўленага на Android-мабільнае ўстройства (тэлефон/планшэт) з модулем NFC.

Эквайрынг з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння падыходзіць для:

  • кур’ерскіх служб;
  • пунктаў выдачы заказаў;
  • міні-маркетаў;
  • інтэрнэт-магазінаў з дастаўкай;
  • фізічных асоб-прадпрымальнікаў, майстроў «на даму»;
  • таксістаў;
  • вулічнага гандлю, рынкаў, мабільных гандлёвых кропак.

Каб падключыць эквайрынг з выкарыстаннем ПЗ у рамках акцыі, неабходна выканаць тры простыя дзеянні:

  • адкрыць рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • заключыць з банкам дагавор на разліковае абслугоўванне (эквайрынг);
  • заключыць дагавор з пастаўшчыком ПЗ і ўстанавіць ПЗ на мабільнае ўстройства (тэлефон, планшэт) на базе Android OS (версіі не ніжэй 8.0), абсталяванае NFC-чыпам.

Пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння:

  • ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (mpos.by):

тэл. (017) 299-25-52 – служба падтрымкі.

Дадатак «BPC NFC-POS» даступны для скачвання на рэсурсе GooglePlay і Huawei App Gallery.

тэл. (029) 612-63-31 – служба падтрымкі.

Дадатак «iKassaPay» даступны для скачвання на сайце.

З правіламі акцыі можна азнаёміцца тут.