Навіны банка і прэс-рэлізы
26.01.2023

Для абароны ад махляроў: банк уводзіць дадатковыя абмежаванні па некаторых аперацыях з плацежнымі картамі

Нагадаем, раней банк, клапоцячыся аб сваіх кліентах, устанавіў абмежаванне на грашовыя пераводы з выкарыстаннем карт у памеры 400 бел. рублёў па картках Клуба «Аксаміт» і ў памеры 3000 бел. рублёў па іншых дэбетавых картках банка ў каляндарныя суткі. З 2 лютага гэта абмежаванне будзе дзейнічаць і пры пераводах паміж карткамі банка аднаго кліента, а таксама на карткі банка «любімых» асабістых нумароў.

Банк нагадвае, што гэта абмежаванне кліент – уладальнік рахунку можа адмяніць, патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147 або напісаўшы пісьмовую заяву ва ўстанове банка.

Таксама з 2 лютага банк змяняе памеры абмежаванняў па пераводах грашовых сродкаў для атрымання наяўных грошай па кодзе ў банкаматах (перавод "Хуткi").

Цяпер мінімальная аднаразовая сума пераводу павінна складаць 10 бел. рублёў, максімальная – 100 бел. рублёў. Акрамя таго, з выкарыстаннем адной карткі ў дзень (24 гадзіны) можна правесці не больш за 2 аперацыі на суму не больш за 200 бел. рублёў. На працягу 4 дзён (96 гадзін) максімальная колькасць аперацый з выкарыстаннем адной карткі не павінна перавышаць 6 на суму не больш за 600 бел. рублёў. А за 30 дзён (720 гадзін) з выкарыстаннем адной карты можна здзейсніць максімальна 15 аперацый пераводаў на суму не больш за 1500 бел. рублёў.

Падрабязней пра абмежаванні па аперацыях з выкарыстаннем плацежных картак можна даведацца па спасылцы ў раздзеле «Абмежаванні на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем плацежных картак банка».

Гэтыя меры банк уводзіць для абароны сваіх кліентаў і мінімізацыі выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў трымальнікаў плацежных картак шляхам атрымання махлярамі ад кліентаў інфармацыі для ўваходу ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Акрамя таго, банк нагадвае, што трэція асобы ні ў якім разе не павінны ведаць рэквізіты вашай банкаўскай плацежнай карты. Таксама нельга паведамляць коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, дасылаемых банкам пры ажыццяўленні плацяжоў, пераводаў і іншых аперацый.

Аддзел камунікацый і рэкламы