Навіны банка і прэс-рэлізы
24.01.2023

Беларусбанк прадаставіць крэдыт бізнесу пад стаўку 0,00001%

Больш за 6 гадоў таму назад Беларусбанк запусціў партнёрскую праграму «Мост». Сутнасць яе простая: банк выдае крэдыт або гарантыю на куплю тавараў, аплату паслуг у арганізацый-партнёраў. У спісе партнёраў можна знайсці кампаніі з самых розных сфер дзейнасці. Сёння партнёрская база гэтай праграмы налічвае каля 3 500 кампаній. Пераважаюць кліенты, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, паслуг, будаўніцтва, вытворчасці і рэалізацыі харчовых і нехарчовых тавараў, дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці.

За 6 гадоў у рамках праграмы «Мост» выдадзена крэдытных сродкаў каля Br4 мільярдаў, з якіх больш за Br1 мільярд – суб’ектам МСБ.

Для прадстаўнікоў бізнесу распрацаваны крэдытныя прадукты тэрмінам да 3 гадоў са стаўкай 0,00001% гадавых на мэты бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці.

За кошт удзелу ў праграме «Мост» крэдытаатрымальнік можа набыць тавары і паслугі па самай нізкай на рынку стаўцы або атрымаць пачатковы капітал для свайго бізнес-старту, а партнёр банка значна павысіць абарачальнасць сродкаў, знізіць дэбіторскую запазычанасць і палепшыць фінансавую справаздачнасць.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!