Навіны банка і прэс-рэлізы
18.01.2023

З місіяй дабра: Беларусбанк падтрымаў дабрачынную акцыю «Нашы дзеці»

image001

З 11 снежня 2022 года па 11 студзеня 2023 года Беларусбанк прыняў удзел у рэспубліканскай штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». За месяц прадстаўнікі найбуйнейшага банка наведалі 260 устаноў у розных рэгіёнах краіны і сабралі на дапамогу дзецям каля 78,5 тысячы рублёў.

Так, старшыня праўлення Віктар Ананіч наведаў выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лагойску, дзе пражывае сям’я Літвяковых. Бацькі Вячаслаў і Марына выхоўваюць восем дзяцей рознага ўзросту, пяцёра з якіх прыёмныя. З 2016 года сям’я жыве ў катэджы, які для яе пабудаваў Беларусбанк у рамках сацыяльнага праекта «Бацькоўскі кут».

image002

image003

«Захапляюся тым, што сям’я не баіцца браць на выхаванне дзяцей, якія пакутуюць на розныя захворванні, патрабуюць спецыяльнага догляду і павышанай увагі», – адзначыў Віктар Ананіч.

Таксама ў рамках акцыі намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Краскоўскі наведаў Бягомльскую спецыяльную школу-інтэрнат, каб павіншаваць яе выхаванцаў і педагогаў з навагоднімі святамі.

image004

Ад імя Беларусбанка падшэфнай установе перададзены тэлевізар, пыласос, прысмакі і сертыфікат на 6 315 рублёў. Гэтыя сродкі былі сабраны ў рамках дабрачыннага забега Bright Vertical 2022 – вертыкальнага забега па лесвіцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, арганізаванага банкам ужо чацвёрты раз.

Яшчэ адну добрую справу банк прымеркаваў да свайго 100-гадовага юбілею. Грамадскія арганізацыі банка (БСЖ, «Белая Русь», БРСМ і прафсаюз) 26 снежня правялі ў холе галаўнога офіса ёлкі жаданняў. Кожная з іх была ўпрыгожана імправізаванымі цацкамі, унутры якіх былі напісаны жаданні дзяцей з падшэфных устаноў, шматдзетных сем’яў работнікаў банка, а таксама дзяцей, якія пакутуюць на сур’ёзныя захворванні. Дзеці прасілі банк пра рознае: хтосьці хацеў атрымаць бесправадныя навушнікі, хтосьці скейтборд або настольны хакей, а хтосьці і зусім фота са старшынёй праўлення Беларусбанка.

image005

image006

Зачытвалі жаданні і ўручалі падарункі старшыня праўлення Віктар Ананіч і старшыня ветэранскай арганізацыі банка Надзея Ермакова. Кожнае дзіцячае жаданне было здзейснена.

Акцыя «Нашы дзеці» прайшла ва ўсіх рэгіёнах краіны. Кіраўнікі, супрацоўнікі і члены грамадскіх арганізацый павіншавалі з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым каля 6500 выхаванцаў дзіцячых дамоў, прытулкаў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, а таксама інвалідаў і цяжкахворых дзяцей.

image007

г. Брэст

image008

г.п. Краснаполле

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!